воскресенье, 6 января 2008 г.
Новогодний самогон
Пакуль міліцыя выдумляе новыя прыстасаваньні для выкрыцьця самагоншчыкаў, хітрыя беларускія вяскоўцы працягваюць гнаць гарэлку. Такія апараты вы знойдзеце амаль у кожнай заходнебеларускай вёсачцы (на ўсходзе меньш, там народ чамусьці аддае перавагу хімікатам, якія празвалі "максімкай").
Уся працэдура займае 5-6 гадзінаў і патрабуе значных фізычных высілкаў. З 200 літраў брагі (мука з дрожжамі) выходзіць каля 15-20 літраў самагону. Вяскоўцы настойваюць яго на травах і карэньнях, у кожнай сям'і свой рэцэпт, таму гарэлка ў розных рэгіёнах Беларусі розьніцца на смак.
Дарэчы, самагон вырабляюць нават у Злучаных Штатах - там ён называецца "moonshine vodka" (ці нешта накшталт таго), што ў перакладзе азначае "гарэлка, зробленая пры сьвятле месяца".
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий